2012-04-21 12:10:30

Святы Айцец заклікаў амерыканскі “Papal Foundation” маліцца за свабоду хрысціян


RealAudioMP3 21 красавіка Святы Айцец сустрэўся на аўдыенцыі з прадстаўнікамі амерыканскага “Papal Foundation” (Папскага фонду). Спатканне прайшло у Клеменційскай зале Апостальскага Палацу. Пантыфік сардэчна прывітаў прысутных з нагоды іх штогадовай пілігрымкі ў Рым і падзякаваў за іх шчырую і плённую дапамогу Святому Пасаду ў яго важных апостальскіх ініцыятывах. Пантыфік узгадаў аб хуткай кананізацыі двух новых святых з Паўночнай Амерыкі: бл. Катэр Тэкаквіты і бл. Маці Мар’яны Коуп. Паводле Святога Айца, яны “з’яўляюцца яркімі прыкладамі святасці і гераічнай дабрачыннасці, а таксама нагадваюць нам пра тую гістарычную ролю, якую адыгрываюць жанчыны ў пабудове Касцёла ў Амерыцы”. Папа выказаў надзею, што постаці будучых святых дапамогуць “Papal Foundation” у яго “далейшай дапамозе евангелізацыйнай місіі Касцёла, садзейнічанні навучанню і ўсебаковаму развіццю братоў і сясцёр у больш бедных краінах”. Святы Айцец папрасіў прадстаўнікоў фонду маліцца за свабоду хрысціян у “прапаведаванні Евангелля і адказе на неадкладныя маральныя праблемы нашага часу”.

“Papal Foundation” (Папскі фонд) паўстаў у 1988 г. па ініцыятыве каталіцкага духавенства і вернікаў ЗША з “мэтай падтрымаць Святога Айца і яго сведчанне ў свеце”, паведамляецца на афіцыйным сайце арганізацыі. Фонд імкнецца усталяваць стандарты годнага павелічэння капіталу, што выключае ўкладанне сродкаў у кампаніі або праекты, дзейнасць якіх несумяшчальная з каталіцкай верай.







All the contents on this site are copyrighted ©.