2012-04-21 12:59:24

Бэнэдыкт XVI павіншаваў выкладчыкаў і студэнтаў Універсітэта Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане


RealAudioMP3 Святы Айцец павінашаваў выкладчыкаў і студэнтаў Універсітэта Найсвяцейшага Сэрца з нагоды 88 Дня ўніверсітэта. Сёлета святкаванні ў Мілане носяць асабліва ўрачысты характар з нагоды беатыфікацыі Джузэппэ Таніло, з чыім імем непарыўна звязана гісторыя навучальнай установы. Віншавальны ліст на імя кардынала Анджэла Сколы накіраваў ад імя Пантыфіка кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. У ім адзначаецца важнасць веры ў жыцці сённяшняга маладога пакалення. “Сустрэча з Езусам Хрыстом, які рэальна прысутнічае, з’яўляецца сілай, якая змяняе асабістае жыццё і нараджае імкненне зрабіць гэта для іншых; яна з’яўляецца магутнай сілай для грамадскай адновы”, - напісаў ад імя Папы кардынал Бэртонэ. “Таму, - адзначыў ён, - вера маладых хрысціян з’яўляецца крыніцай надзеі для будучыні краін, у якіх яны жывуць і навучаюцца”.

У лісце звяртаецца ўвага на прыметнік “каталіцкі” у назве ўніверсітэта. Ён, паводле кардынала Джяржсакратара, падкрэслівае “кваліфікаваны ўклад Касцёла ў адукацыю” і “асаблівую лучнасць з Пасадам св. Пятра”. Патрэбна штодзённая праца ў школе Святога Духа, каб эфектыўна дзейнічаць у асяроддзі чалавека і спрыяць яго сапраўднаму дабру, адзначаецца ў віншавальным лісце да выкладчыкаў і студэнтаў Універсітэта Найсвяцейшага Сэрца ў Мілане.







All the contents on this site are copyrighted ©.