2012-04-21 14:23:24

Апублікавана праграма мерапрыемстваў з удзелам Папы ў бліжэйшы час


RealAudioMP3 Заля Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла аб запланаваных мерапрыемствах, у якіх возьме ўдзел Папа ў бліжэйшыя некалькі месяцаў. 13 мая Бэнэдыкт XVI накіруецца з пастырскім візітам у тасканскі горад Арэццо. Праз два тыдні, 1-3 чэрвеня Святы Айцец прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане. 29 красавіка у Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, у базыліцы св. Пятра Бэнэдыкт XVI здзейсніць святарскія пасвячэнні. Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 27 мая, ён узначаліць у ватыканскай базыліцы ўрачыстую св. Імшу, а праз дзесяць дзён, 7 чэрвеня, пасля набажэнства ў Латэранскай базыліцы, Пантыфік прыме ўдзел у працэсіі Божага Цела вуліцамі горада. Ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня Святы Айцец у ватыканскай базыліцы ўручыць паліі новым арцыбіскупам.







All the contents on this site are copyrighted ©.