2012-04-21 14:42:52

Апостальская Сталіца зоймецца тэматыкай Касцёла ў Кітаі


RealAudioMP3 23-25 красавіка ў Ватыкане збярэцца камісія па вывучэнні найбольш важных пытанняў у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Кітаі. Яна была створана Бэнэдыктам XVI у 2007 г. У склад гэтага органу ўваходзяць кіраўнікі дыкастэрый Рымскай Курыі, кампетэнтныя ў дадзенай тэматыцы, а таксама некаторыя члены кітайскага епіскапату і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў. Аб гэтым паведаміла 21 красавіка Заля Друку. Папярэднія сустрэчы былі прысвечаны тэме падрыхтоўкі семінарыстаў, святароў і кансэкраваных асоб. На гэты раз, будзе разгледжана пытанне фармацыі свецкіх вернікаў у святле становішча каталіцкай супольнасці ў Кітаі і ў рамках “Года Веры”, які пачнецца ў Касцёле 11 кастрычніка гэтага году і працягнецца да 24 лістапада году наступнага. Размова таксама пойдзе аб прагрэсе ў фармацыі святароў, семінарыстаў і кансэкраваных асоб, і што яшчэ трэба зрабіць для іх падрыхтоўкі, адпаведнай да іх паслугі ў Касцёле і на карысць грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.