2012-04-20 12:19:51

“Песня хвалы” была напісана да 400-годдзя выдання першай друкаванай Бібліі. Канцэрт у Ватыкане


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” прысвячае шэраг артыкулаў гісторыі музычнага твора Фелікса Мендэльсона Бартольдзі “Песня хвалы”, які 20 красавіка ў ватыканскай Зале Паўла VI выканае лейпцыгскі аркестр Гевандхаўса, пад кіраўніцтвам італьянскага дырыжора Рыкарда Шайі. Канцэрт адбудзецца з нагоды 85-годдзя Бэнэдыкта XVI. “Osservatore” адзначае, што твор быў напісаны Мендэльсонам ў 1840 г., на просьбеу гарадскіх уладаў Лейпцыга – горада друкароў, кніжных кірмашоў і шматлікіх выдавецтваў. Нагодай для гэтага было святкаванне 400-годдзя выдання Іаганам Гутэнбергам першай друкаванай кнігі. Пасля адкрыцця помніка першадрукару кульмінацыяй свята павінен быў стаць канцэрт у касцёле св. Тамаша, спецыяльна для якога Мендэльсон атрымаў заказ на напісанне музычнага твора.

“Мендэльсон хацеў напісаць кампазіцыю, якая б грунтавалася на святых тэкстах, бо яго папрасілі аб гэтай працы з нагоды 400-годдзя пачатку друкавання, а як вядома першай друкаванай кнігай была Біблія. Такім чынам, ён вырашыў спыніцца на псальмах, адаптаваўшы іх да твору”, - расказаў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” дырыжор Рыкарда Шаій. Характэрызуючы сам твор, маэстра адзначыў, што “Песня хвалы” з’яўляецца плёнам працы сталага, дасведчанага і незалежнага аўтара.








All the contents on this site are copyrighted ©.