2012-04-20 15:12:16

Прадстаўнік Святога Пасаду пры ААН: пераслед вернікаў пычынаецца з маргіналізацыі рэлігіі


RealAudioMP3 “Амерыканскія католікі павінны абараняць сапраўдную рэлігійную свабоду ва ўсім свеце, каб прадухіліць пагрозу пераследу на радзіме”, - лічыць арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Выступаючы перад удзельнікамі Каталіцкага нацыянальнага малітоўнага сняданку ў Вашынгтоне, іерарх гаварыў аб насіллі на рэлігійнай глебе, а таксама абмежаваннях свабоды веравызнання, якія фіксіруюцца ў многіх краінах свету, у тым ліку на Захадзе. Ён выказаў асаблівую заклапочанасць пераследам хрысціян. Характарызуючы сітуацыю ў краінах заходняга свету, арцыбіскуп Чулікат падкрэсліў, што тут, “хоць яшчэ няма гвалтоўнага пераследу і прыгнёту, аднак ён пачынаецца менавіта з маргіналізацыі і адмаўлення рэлігійнай свабоды”. Гэта свабода, паводле іерарха, заключаецца таксама ў магчымасці прапаведваць, вучыць, мець права ўдзельнічаць у палітычным і грамадскім жыцці, а таксама дзейнічаць паводле сваіх рэлігійных перакананняў.

Арцыбіскуп адзначыў, што амерыканцам важна захаваць павагу да рэлігійнай свабоды ў сваёй краіне, каб мець магчымасць дапамагаць іншым народам.








All the contents on this site are copyrighted ©.