2012-04-20 12:08:10

Папа не паддаецца ціску грамадскай думкі: кардынал Шонборн


RealAudioMP3 “Папа не паддаецца ціску грамадскай думкі”, - заявіў кардынал Крыстаф Шонборн, характэрызуючы Бэнэдыкта XVI як чалавека і настаўніка. “Ён спакойна, разумна ідзе сваім шляхам з Богам і ў веры”, - сказаў арцыбіскуп Венскі, і падкрэсліў, што ён асабіста, як былы аспірант прафесара Ратцынгера, і іншыя студэнты, прабывалі і прабываюць “у сапраўдным сяброўстве з ім”. Іерарх падзяліўся сваімі асабістымі пачуццямі да Папы ў артыкуле пад назвай “Папа Ратцынгер – асабіста” у сённяшнім выпуску газеты “Heute” (Сёння). Кардынал узгадаў, што ў гэтым годзе мінула 40 гадоў з таго часу, як ён упершыню сустрэўся ў 1972 г. у Рэгенсбургу з прафесарам Ёзэфам Ратцынгерам, які прыняў яго ў кола сваіх дактарантаў. Гэта “Кола вучняў Ратцынгера”, якое існуе да сённяшняга дня, і тады, і цяпер удзячна свайму настаўніку за яго дар “незвычайнага інтэлекту, вялікай асабістай сціпласці і прастаты, рэдкай сілы духа і яснасці розуму”, - адзначае ў сваім артыкуле кардынал Шонборн. “Зноў і зноў у апошнія 40 гадоў нас кранае яго ўвага да кожнага з нас, нашых сем’яў, нашых клопатаў, і таму, што мы яму давяраем, ён не забываецца нікога, носіць нас у сваім сэрцы”, - піша вельмі асабіста кардынал.

Яго і іншых членаў “Кола” заўсёды балюча здзіўляла , калі ў грамадскай свядомасці ствараўся негатыўны вобраз спачатку прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння, а затым Папы Ратцынгера; калі яго называлі “жалезным кардыналам”, “Вялікім інквізітарам”, “архікансерватарам”. Кардынал Шонборн, які выступае таксама ад імя “Кола вучняў Ратцынгера”, станоўча сцвярджае: “Мы такім яго не ведаем”.







All the contents on this site are copyrighted ©.