2012-04-19 13:32:20

Кардынал Бэртонэ: Бэнэдыкт ХVI – не самoтны і не ізаляваны


RealAudioMP3 “Папа Бэнэдыкт ХVI не “ізаляваны” у сваім служэнні; ён прабывае ў асяроддзі верных і працавітых людзей”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар Тарцызіо Бэртонэ у інтэрв’ю італьянскаму дзяржаўнаму тэлебачанню “RAI” 19 красавіка. Іерарх са смуткам заўважыў часта негатыўнае стаўленне да Папы з боку сучасных СМІ, аднак ён адзначыў, што журналісты “пачынаюць усё лепш разумець Папу, яго мудрасць, культуру, шчырасць, паслядоўнасць. “Папа – гэта чалавек настолькі добры і настолькі блізкі”, - сказаў кардынал Бэртонэ. Іерарх падкрэсліў, што Святы Айцец заўсёды слухае сваіх супрацоўнікаў перад прыняццем рашэнняў. “Папа з сапраўднай харызмай кіруе Касцёлам і клапоціцца аб канкрэтных праблемах Касцёла і чалавецтва”, - паведаміў кардынал Дзяржсакратар.

Ён адзначыў, што прыярытэтам дзейнасці Святога Айца не з’яўляюцца надзвычайныя сітуацыі ў свеце, але глабальны прает хрысціянства, які Папа рэалізуе з самага пачатку свайго Пантыфікату – пераказ хрысціянскай веры. Паводле найбліжэйшага супрацоўніка Святога Айца, Бэнэдыкт ХVI імкнецца, каб Бог прысутнічаў у гэтым свеце і каб людзі прынялі і адкрыліся на Яго.








All the contents on this site are copyrighted ©.