2012-04-19 11:51:57

Віджэт у падарунак Святому Айцу


RealAudioMP3 19 красавіка інтэрнэт-служба Апостальскай Сталіцы зрабіла незвычайны падарунак на 7 гадавіну пантыфіката Бэнэдыкта ХVI. На старонцы www.vatican.va стаў даступны да спампавання віджэт афіцыйнага сайту Святога Пасаду, з дапамогай якога кожны карыстальнік хутка і дынамічна можа атрымоўваць апошнія ватыканскія навіны: тэксты прамоў і аўдыё Святога Айца з агульных аўдыенцый, нядзельных разважанняў перад “Анёл Панскі”, а таксама штодзённыя бюлетэні Залі Друку Апостальскай Сталіцы. У раздзеле “Focus” на галоўнай старонцы www.vatican.va можна напісаць паведамленне з просьбай выслаць спецыяльны код для змяшчэння на ўласнай або карпаратыўнай старонцы віджэту “vatican.va”. Інтэрнэт-служба Святога Пасаду адзначае, што віджэт стаў чарговым сродкам камунікацыі вернікаў са Святым Айцом і знакам імкнення Касцёла “выкарыстоўваць сучасныя тэхнічныя магчымасці для распаўсюджвання слова Папы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.