2012-04-19 14:58:06

Ватыканскія манеты ў 2012 г. на агульную суму амаль 2,4 млн. еўра


RealAudioMP3 Нумізматычная служба Ватыкана адчаканіць у 2012 г. манет на агульную суму амаль 2,4 млн. еўра. Іх частка – прыкладна 879 тыс. еўра – гэта калекцыйныя манеты з золата і срэбра, паведаміў кіраўнік гэтай ватыканскай установы Маўра Алівьеры аўстрыйскаму “Kathpress”. 1,5 млн. еўра будуць распаўсюджаны як нармальныя манеты, прынятыя ў валютным саюзе ў якасці сродку плацяжу. З гэтай сумы, паводле Алівьеры, 670 тыс. будуць рэалізаваны для калекцыянераў, а 837 тыс. будуць перададзены ў ватыканскія гандлёвыя ўстановы як разменныя манеты. Паводле дамоўленасці, з 2010 г. прынамсі 51% “ватыканскіх” манет павінны перадавацца ў рэгулярны абарот.

З увядзеннем еўра 10 гадоў таму Ватыкан мог выпускаць манет на агульную суму не больш за 670 тыс. еўра. З таго часу яна была паднята да 2,4 млн. Акрамя таго, улічваецца рэгулярная інфляцыя. У гэтым годзе “ватыканскія” еўра будуць выпушчаны ў абарот у пятніцу 20 красавіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.