2012-04-19 14:26:48

А. Лукашэнка павіншаваў Святога Айца


RealAudioMP3 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў папу Бэнэдыкта XVI з сёмай гадавінай пачатку пантыфіката. Аб гэтым паведамляе “БелТа” са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. “Ваша плённая дзейнасць, накіраваная на распаўсюджванне ідэалаў хрысціянства, умацаванне агульначалавечых прынцыпаў справядлівасці, дабра і міласэрнасці ва ўсім свеце, з’яўляецца найлепшым прыкладам самаадданага служэння людзям”, - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Святому Айцу за асабістую ўвагу да развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю і добрыя адносіны да беларускай дзяржавы. Ён выказаў надзею на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Святым Пасадам і пажадаў Папе здароўя і поспехаў у выкананні адказнай апостальскай місіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.