2012-04-18 11:30:34

Як Пій ХІІ дапамагаў падчас ІІ Сусветнай вайны. “L’Osservatore Romano”


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” нагадвае аб двух ініцыятывах, прынятых папам Піем ХІІ падчас ІІ Сусветнай вайны. Першая з іх тычылася стварэння ў 1939 г. Інфармацыйнага цэнтра, у якім збіралася інфармацыя аб палонных, а другая Камісіі дапамогі, мэта якой заключалася ў аказанні матэрыяльнай падтрымкі тым, хто знаходзіўся ў шматлікіх лагерах і чакаў вызвалення. Інфармацыйны цэнтр узначальваў арцыбіскуп Аляксандр Яўрэйнаў, іерарх русскага паходжання, які валодаў некалькімі мовамі. Пад яго кіраўніцтвам былі арганізаваны секцыі, якія збіралі інфармацыю аб палонных з розных краін свету, а таксама абвесткі людзей, якія згубілі сваіх блізкіх. Затым супрацоўнікі Цэнтра сартыравалі гэту інфармацыю і перадавалі яе з дапамогай Ватыканскага радыё. Такім чынам многія людзі маглі даведацца аб лёсе сваіх сваякоў. Інфармацыяны цэнтр дзейнічаў да 1947 г. У 1965 г. усе матэрыялы, накопленыя яго супрацоўнікамі, былі перададзены ў Ватыканскі сакрэтны архіў: большасць з іх – гэта паштоўкі напісаныя на кавалках паперы і дасланныя ў Ватыкан самімі палоннымі. Яны з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі для гісторыкаў, а таксама сведчаннем жахаў апошняга сустветнага канфлікта.

Другой ініцыятывай Пія ХІІ было стварэнне пры Дзяржсакратарыяце Камісіі Дапамогі. У гэтую камісію палонныя або іх сваякі дасылалі лісты з просьбамі аб дапамозе ў матэрыяльных патрэбах: набыцці лекаў, прадуктаў, вопраткі, асабістых рэчаў, кніг, рэлігійных прыладаў, сігарэт ці нават музычных інструментаў. Супрацоўнікі камісіі набывалі гэтыя рэчы і дасылалі тым, хто меў у іх патрэбу. Гэта ўстанова існавала да 1949 г. Праз дзесяць год усе матэрыялы Камісіі былі перададзены ў Ватыканскі сакрэтны архіў і захоўваюцца там да сённяшняга дня.

“Архівы гэтых двух устаноў – чалавечых па сваёй мэце і хрысціянскіх па свайму натхненню, умацоўваюць у калектыўнай памяці каштоўныя сведчанні аб тым, як Касцёл, выкарыстоўваючы зброю дыпламатыі і дапамогі, адказаў на канфлікт народаў, які сам Пій ХІІ назваў “згубным і дарагім шляхам да смерці”, - адзначае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.