Музыка Мендэльсона стварае сімфонію з заклікам Бэнэдыктам ХVI да надзеі
Італьянскі дырыжор
Рыкардо Шайі паведаміў, што абраныя Бэнэдыктам ХVI творы для выканання 20 красавіка
на святочным канцэрце, прысвечаным 85-годдзю Пантыфіка, выконваліся ўпершыню ў 1840
г. “Яны з’яўляюцца гімнам хвалы, у якім святло надзеі асвятляе цемру болю”, - сказаў
дырыжор. Музыка Мендэльсона, паводле яго, стварае сімфонію з заклікамі Бэнэдыкта ХVI
да надзеі, скіраванымі ў бок сучанага свету. Канцэрт пройдзе ў зале Паўла VI у Ватыкане
ў выкананні лейпцыгскага аркестра Гевандхаўса, дырыжыраваць якім будзе менавіта Шайі.
У
інтэрв’ю італьянскай “Avvenire” дырыжор адзначыў, што музыка Мендэльсона дэманструе
перамогу дабра і надзеі над жахамі і трагедыямі чалавецтва. Яна паказвае, што “у болях
і пакутах заўсёды ёсць прамень святла”. Шайі ўзгадаў адзін з момантаў “Песні хвалы”
Мендэльсона, калі тэнар спявае “Мы крычалі ў цемры” – “гэта самы драматычны момант,
які ставіць пытанні адносна смяротнасці і прызначэння чалавека”, - адзначыў вядомы
італьянскі дырыжор.
Рыкардо Шайі ўзгадаў таксама, што ён у 1964 г., калі яму
споўнілася 11 гадоў, прыбыў у складзе сям’і Шайі ў Ватыкан. Падчас аўдыенцыі ў папы
Паўла VI бацька Шайі, Лучано, уручыў Пантыфіку свой музычны твор “Missa Papae Pauli”,
якую ён прысвяціў Святому Айцу.