2012-04-18 15:44:03

Мексіка: беатыфікацыя сястры Марыі Інэс Тэрэзы ад Найсвяцейшага Сакрамэту


RealAudioMP3 21 красавіка ў сталіцы Мексікі адбудзецца беатыфікацыя сястры Марыі Інэс Тэрэзы ад Найсвяцейшага Сакрамэнту, заснавальніцы Кангрэгацыі Місіянерак Кларысак Найсвяцейшага Сакрамэнту і Місіянераў Хрыста для Паўсюднага Касцёла. Абрад узначаліць кардынал Анджэло Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. У інтэрв’ю нашаму радыё ён распавёў, што беатыфікацыя законніцы з’яўляецца дарам, які Бэнэдыкт ХVI зрабіў для народа і Касцёла Мексікі пасля свайго нядаўняга апостальскага падарожжа ў гэту краіну. Гаворачы аб постаці новай благаслаўлёнай, кардынал адзначыў, што яна, каб прысвяціць сябе манаскаму жыццю ў кляўзуры, была вымушана пакінуць родную краіну і эміграваць у ЗША.

“Дзякуючы свайму дынамічнаму, адкрытаму характару і актыўнай дзейнасці, яна змагла весці евангелізацыйную працу таксама за мурамі кляштара”, - паведаміў кардынал Амата. Вынікам гэтага стала заснаванне двух вышэйузгаданых манаскіх супольнасцяў. Іерарх адзначыў, што ў сваім жыцці сястра Марыя Інэс Тэрэза клапацілася пра місіі, евангелізацыю і навяртанне ўсяго свету да Хрыста і яго Евангелля.








All the contents on this site are copyrighted ©.