2012-04-18 11:31:40

Ватыканскі іерарх: свецкія вернікі павінны рабіць больш для свету


RealAudioMP3 Свецкія вернікі павінны больш рабіць для свету і ў свеце і перажываць сваё хрысціянства ў сям’і, сярод сяброў і на працы. Такую думку выказаў сакратар Папскай рады па справах свецкіх біскуп Ёзэф Клеменс, сустракаючыся з аўстрыйскімі журналістамі ў Рыме. Амбіцыі свецкіх вернікаў абмяжоўваюцца часта выключна “касцёльным асяроддзем”, але іх апостальскае служэнне ўключае ў сябе значна больш, чым, напрыклад, лектар падчас св. Імшы, падзяліўся сваім меркаваннем былы асабісты сакратар кардынала Ёзэфа Ратцынгера, сённяшняга папы Бэнэдыкта XVI.

“Я думаю, што жыццё хрысціяніна павінна адрознівацца ад жыцця не-хрысціяніна”, - сказаў біскуп Клеменс, які з 2003 г. з’яўляецца сакратаром Папскай рады. І таму, быць хрысціянінам – гэта часта, напрыклад, не рабіць таго, “што іншыя лічаць нармальным”, адзначыў біскупам, гаворачы аб прынцыповасці, з якой варта выступаць насуперак пранікненню стандартаў “гэтага свету” у хрысціянскую веру.

“Перадаваць далей ўсё тое добрае, што перажыў сам”, – гэта, на думку іерарха, сутнасць кожнай місіі. “Наша праца – гэта працягнутая рука, якая спрабуе падзяліцца дарам веры”, - адзначыў сакратар Папскай рады па справах свецкіх, гаворачы аб патрэбе новай евангелізацыі ў сённяшняй Еўропе.







All the contents on this site are copyrighted ©.