2012-04-18 14:34:44

Апостальская Сталіца пацвердзіла атрыманне адказу ад Брацтва св. Пія Х


RealAudioMP3 18 красавіка Папская камісія “Ecclesia Dei” пацвердзіла, што 17 красавіка атрымала адказ генеральнага настаяцеля Брацтва св. Пія Х біскупа Бернарда Фэлле на “дактрынальную прэамбулу”, якую яшчэ ў верасні 2011 г. кардынал Уільям Левада, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння і кіраўнік Камісіі “Ecclesia Dei”, перадаў лефебрыстам, як прапанову поўнай еднасці з Апостальскай Сталіцай. Гэты дакумент утрымліваў некаторыя прынцыпы і крытэрыі інтэрпрэтацыі каталіцкага навучання, небходныя для гарантавання вернасці дактрыне Касцёла. Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі паведаміў, што змест адказу “істотна адрозніваецца ад ранейшых заяваў, якія рабіла па гэтым пытанні Брацтва св. Пія Х”.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што ў дадзены момант тэкст прэамбулы, падпісаны біскупам Фэлле, вывучае камісія “Ecclesia Dei”. “Свае меркаванні яна прадставіць Святому Айцу, які прыме канчатковае рашэнне ў гэтай справе”, - паведаміў кіраўнік Залі Друку. Ён таксама сказаў, што ў далейшым будзе распрацавана сумеснае пагадненне паміж Брацтвам і Святым Пасадам, якое затым будзе апублікавана.







All the contents on this site are copyrighted ©.