2012-04-17 13:06:49

Папа – галоўны герой кнігі для дзяцей


RealAudioMP3 Наталля Царкова, вядомая як “Мікеланджэла 21-га стагоддзя” за сваю працу ў якасці афіцыйнага папскага партрэціста, зрабіла Бэнэдыкту XVI спецыяльны падарунак на яго 85-годдзе: дзіцячую кнігу, у якой Папа з’яўляецца адным з галоўных героеў. Царкова прадставіла сваю кнігу пад назвай “Таямніца невялікага ставу” Святому Айцу падчас асабістай аўдыенцыі ў летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Мастачка паведаміла, што прыдумала гісторыю аднойчы, гуляючы па садзе ў Кастэль Гандольфа. “Гэта было падобна на натхненне, якое выйшла з майго сэрца. У мяне не было праблем з напісаннем, таму што працэс адбываўся на духоўным узроўні”. “Таямніца невялікага ставу” – гэта гісторыя маленькай чырвонай рыбкі, якая плавае ў сажалцы садоў Кастэль Гандольфа на працягу лета. Рыбка пранікае сімпатыяй да Папы, які прыходзіць да яе і корміць кожны дзень, падчас малітвы на ружанцы. Кніга аформлена ілюстрацыямі ў стылі сярэднявечнай каліграфіі.

Ватыканскае выдавецтва плануе выпусціць кнігу на іспанскай, англійскай, нямецкай, рускай і італьянскай мовах.

Царкова, праваслаўная хрысціянка, нарадзілася ў Расіі, прыехала ў Рым 12 гадоў таму, хоць спачатку планавала застацца тут усяго некалькі месяцаў. Жыццё мастачкі назаўсёды змянілася ў 2000 г., калі яе папрасілі напісаць партрэт бл. Яна Паўла II з нагоды яго 80-годдзя.







All the contents on this site are copyrighted ©.