2012-04-17 15:00:17

Няма планаў візіту Папы ў Сербію ў 2013 г. Заява кс. Ламбардзі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца называе спекуляцыі аб магчымым падарожжы папы Бэнэдыкта XVI у Сербію ў наступным годзе заўчаснымі. На цяперашні момант не існуе канкрэтнага плану замежных падарожжаў Пантыфіка на 2013 г. Аб гэтым заявіў кіраўнік Залі Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі 17 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Рыме. Ён паведаміў, што існуе чаканне з бразільскага боку, што Папа ў ліпені 2013 г. прыбудзе ў краіну, каб узяць удзел у Сусветных днях моладзі ў Рыа дэ Жанейра. Прэс-канферэнцыя ў Ватыкане праходзіла з нагоды прэзентацыі буйнога міжнароднага форума прысвечанага 1700-годдзю навяртання імператара Канстанціна, арганізатарам якога выступіла Апостальская Сталіца. Паводле меркавання СМІ, Бэнэдыкт XVI мог прыняць удзел у святкаваннях прысвечаных Канстанціну Вялікаму ў 2013 г. у сербскім Нішы, месцы нараджэння імператара.







All the contents on this site are copyrighted ©.