2012-04-17 14:19:25

Ватыканскі сакрэтны архіў – усё больш адкрыты


RealAudioMP3 17-18 красавіка ў Ватыкане праходзіць навуковая канферэнцыя, прымеркаваная да 400-годззя заснавання Ватыканскага сакрэтнага архіва. У мерапрыемстве пад назвай “Religiosa Archivorum Custodia” прымаюць удзел даследчыкі і навукоўцы з усяго свету. Кардынал Рафаэле Фарына, дырэктар Ватыканскай Апостальскай Бібліятэкі, адзначыў, што мэта сустрэчы – пазнаёміць свет навукі з дасягненнямі Ватыканскага архіва за апошняе 30-годдзе. Іерарх падкрэсліў, што адбыліся значныя змены ў гэтай сферы дзейнасці Апостальскай Сталіцы, дзякуючы новым набыткам і больш уважліваму даследаванню старажытных крыніц, напрыклад падзей напалеонаўскага перыяду, ці дзейнасці Дзяржсакратарыяту ў сярэднявеччы.

Падчас форума ўпершыню будуць прадстаўлены матэрыялы з новых фондаў, яшчэ часткова закрытых. Гаворка ідзе пра архіў Папскай камісіі па сакральным мастацтве ў Італіі, якая была заснавана ў 1924 г. і дзейнічала да 1988 г.”, - паведаміў кардынал Фарына. Акрамя таго, як адзначыў іерарх, удзельнікі сустрэчы прысвецяць шмат увагі рэарганізацыі архіваў на тэму ІІ Ватыканскага Сабора.







All the contents on this site are copyrighted ©.