Святы Айцец сустрэўся з дэлегацыяй нямецкіх біскупаў
16 красавіка, пасля
заканчэння св. Імшы у капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Бэнэдыкт
XVI прыняў на аўдыенцыі удзельнікаў дэлегацыі, якая прыбыла з нямецкай Баварыі, каб
павіншаваць Пантыфіка. Сярод прыбыўшых іерархаў быў кіраўнік епіскапата Германіі арцыбіскуп
Роберт Цоліч, арцыбіскуп Мюнхена і Фрайзінга кардынал Рэйнхард Маркс, а таксама былы
ардынарый гэтай дыяцэзіі кардынал Фрыдрых Вэтэр. Кардынал Вэтэр займаў мюнхенскую
біскупскую кафедру з 1982 па 2008 г., і замяніў тут кардынала Ёзэфа Ратцынгера, пасля
таго, як будучы Пантыфік пераехаў у Рым. Акрамя таго, у аўдыенцыі прынялі ўдзел
нямецкі палітык і прэм’ер-міністр Баварыі Хорст Зеехофер, а таксама родны брат Папы
Геогр Ратцынгер.
Віншуючы Святога Айца з днём нараджэння кардынал Маркс расказаў,
што ўчора цэлебраваў св. Імшу ў інтэнцыі Пантыфіка ў Маркльт-ам-Іне, месцы яго нараджэння.
“Адчувалася, як людзі злучаны з Вамі, як яны ганарацца вялікім сынам баварскай Айчыны”,
- сказаў кардынал Маркс.
Іерарх, ад імя біскупаў Германіі падзякаваў Святому
Айцу за яго працу на пасадзе св. Пятра і адзначыў, што Бэнэдыкт XVI з’яўляецца вялікім
настаўнікам і пастырам Касцёла.