2012-04-16 15:24:54

Пантыфік павіншаваў з Вялікаднем праваслаўных вернікаў


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI павіншаваў праваслаўных вернікаў з Вялікаднем, адзначаецца ў спецыяльным паведамленіі Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству , апублікаваным 16 красавіка. У сваім звароце Бэнэдыкт ХVI, адзначыў, што “навіна пра ўваскрасенне Езуса Хрыста з’яўляецца прычынай надзеі для ўсяго чалавецтва, бо паказвае, што не смерць мае апошняе слова ў жыцці чалавека, але жыццё вечнае і такім чынам адкрывае паўнату Божай любові”. Святы Айцец адзначыў, што перад абавязкам распаўсюджваць пасланне надзеі для людзей нашага часу, неабходна, каб хрысціяне абвяшчалі яго разам, бо такім чынам яно будзе гучаць мацней,. “Намаганні па спрыянні адзінству паміж хрысціянамі, па сутнасці, грунтуюцца на словах малітвы, якую Езус скіраваў да Айца: “Каб усе былі адно, каб паверыў свет” (Ян 17,21)”, - адзначыў Пантыфік. Папа выказаў надзею на тое, што пасхальная навіна, адноўленая сумесным сведчаннем ў праўдзе і любові, ўмацуе веру ўсіх хрысціян і прынясяе надзею, асабліва ў тых частках свету, дзе яны з’яўляюцца ахвярамі насілля.

Святы Айцец пажадаў таксама вернікам Праваслаўных Цэркваў, каб сумеснае абвяшчэнне пра ўваскрасенне Пана прынясло супакой і суцяшэнне тым, хто пакутуе ад болю, хвароб, несправядлівасці, голаду і беднасці ў сённяшні цяжкі час”.








All the contents on this site are copyrighted ©.