2012-04-16 12:24:43

Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу з нагоды свайго Дня нараджэння


RealAudioMP3 16 красавіка, з нагоды свайго дня нараджэння, Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу у капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы ў Ватыкане. У літургіі прынялі ўдзел каталіцкія іерархі, якія прыбылі з Баварыі, радзімы Пантыфіка, каб павіншаваць яго. У сваёй гаміліі Папа звярнуў увагу на тое, што сённяшні дзень з’яўляецца днём успаміну св. Бернардэты Субіру, французскай законніцы і містычкі, якая, яшчэ будучы дзяўчынкай стала сведкай аб’яўлення Маці Божай у Лурдзе. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што нягледзячы на тое, што св. Бернардэта была неадукаванай, аднак дзякуючы чыстаму сэрцу, яна ясна зразумела і здолела перадаць сэнс паслання Найсвяцейшай Панны. Папа заклікаў браць прыклад са святой і імкнуцца да чыстага жыцця і пазнання праўды, і такім чынам, у пакоры “быць здольнымі убачыць прыгажосць і дарыню Бога, які з’яўляецца крыніцай чыстай і жывой вады”. Папа адзначыў, таксама, што 16 красавіка Касцёл успамінае святога з іменем Бэнэдыкт – Бэнэдыкта Жозэфа Лабра, французскага законніка, які дарбаахвотна жыў у крайняй беднасці, шмат пілігрымаваў па розных еўрапейскіх санктуарыях і па-братэрску дзяліўся ўсім, што меў з іншымі беднякамі. Святы Айцец адзначыў, што прыклад св. Бэнэдыкта Лабра паказвае, што ў жыцці чалавека, можа быць дастаткова толькі Бога, а ўсё астатняе павінна быць на другім месцы.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў таксама, што вельмі ўдзячны сваім бацькам за ласку хросту, які атрымаў пасля нараджэння. Хрост, паводле Папы, дазволіў яму нарадзіцца не толькі ад цела, але таксама ад Духа. Пантыфік адзначыў, што такое нараджэнне чалавек можа перажываць у любым узросце і таму неабодна заўсёды зноў паўторна перараджацца разам з Богам.

На заканчэнне св. Імшы ад імя усіх блізкіх супрацоўнікаў Бэнэдыкта XVI павіншаваў дэкан Калегіі Кардыналаў кардынал Анджэла Садана. У сваю чаргу Пантыфік таксама падзякаваў усім, хто дапамагаў яму выконваць абавязкі на працягу 30 гадоў працы ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.