2012-04-15 15:27:08

Мітрапаліт Філарэт: Пасха – гэта не падзея аднаго дня


RealAudioMP3 15 красавіка 2012 г. праваслаўныя хрысціяне ў Беларусі адзначаюць урачыстасць Уваскрасення Хрыста. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, звярнуўся да вернікаў з пасхальным пасланнем. “Быць хрысціянінам значыць несці пасхальную сілу любові нашым бліжнім, - адзначаецца ў ім. - Там, дзе бачыцца безнадзейнасць гора, злосць і пекла, – там Пан узводзіць свой Крыж, каб, разарваўшы путы граху, заззяць святлом радасці, сэнсу і любові. Мы, хрысціяне, – спадкаемцы Пасхі Хрыстовай! І Пасха – гэта не падзея аднаго дня. Яна не завяршаецца нават Унебаўшэсцем і Пяцідзесятніцай. Яна заўсёды там, дзе мы сілай Божай перамагаем грэх!”, - напісаў іерарх.

“Няхай вашы сэрцы напаўняюцца святлом Хрыстовага Уваскрасення, каб людзі, якія вакол вас, “бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах” (Мц 5, 16)”, – пажадаў вернікам кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы.







All the contents on this site are copyrighted ©.