2012-04-15 14:47:17

Ватыканская газета крытыкуе апошні фільм Вудзі Алена


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” крытыкуе апошні фільм Вудзі Алена “Рымскія канікулы” (To Rome with Love). “Паспешнасць пагражае разгільдзяйствам”, - піша рэцэнзент ватыканскага выдання, заяўляючы: “На гэты раз у Вас не атрымалася, Вудзі”. Фільм, які здымаўся летам мінулага года ў Рыме, складаецца з чатырох эпізодаў, якія распавядаюць аб амерыканцах, што сутыкнуліся з рымскай рэчаіснасцю. Як адзначыліі іншыя кінааглядальнікі, рэальнасць, прадстаўленая ў працы, занадта “паштоўкавая”. Сталіца Італіі, дадае “L’Osservatore Romano”, у фільме “вясёлая і пастаянна залітая сонцам”, хоць вядома, што гэта не так: раптоўны дождж і холад суправаджаў сусветную прэм’еру самаго фільму “Рымскія канікулы”, якая адбылася ў Вечным горадзе 13 красавіка.

Той факт, што фільм няўдалы, дадае крытык ватыканскай газеты, становіцца яшчэ больш прыкрым, бо “такі вынік быў дасягнуты, калі турнэ амерыканскага рэжысёра па еўрапейскім кінематографе дасягнула Італіі”. Паміма ўдзелу знакамітага італьянскага акцёра і рэжысёра Раберта Беніньі і самаго Алена, складаецца ўражанне, што кінатвор – гэта “калаж з частак яго папярэдніх фільмаў, сабраных разам абы-як (...). Традыцыйны поспех апошняга часу, на гэты раз пагражае разгільдзяйствам. Вяртаецца яшчэ раз заўвага, якую крытыка ўсё часцей робіць рэжысёру. Ці не лепш было б зрабіць выдатны фільм раз у чатыры гады, чым патроху штогод?”







All the contents on this site are copyrighted ©.