2012-04-14 12:31:36

Кардынал Сара: выражаць каталіцкую ідэнтычнасць у валантарыяце


RealAudioMP3 Больш за 140 млн. чалавек ва ўсім свеце прымае ўдзел у валанцёрскай дзейнасці. Сярод іх вялікая частка з’яўляецца католікамі і прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій. Аб гэтым расказаў кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum” падчас прэзентацыі кнігі “Святы Айцец і еўрапейскія валанцёры”, якая прайшла 13 красавіка ў Рыме. Кардынал Сара, адзначыў, што ў валанцёрскай дзейнасці важна захоўваць рысы характэрныя для каталіцкай ідэнтычнасці. Гэта з’яўляецца важным, бо, на думку іерарха, у некаторых каталіцкіх асяродках, былі адзначаны секулярныя тэндэнцыі. “Гэта праўда, што мы не павінны спрыяць насільнаму навяртанню каго-небудзь, аднак неабходна выражаць нашу каталіцкую ідэнтычнасць і дзейнічаць паводле Евангелля”, - сказаў іерарх.

Падчас прэзентацыі кнігі “Святы Айцец і еўрапейскія валанцёры” адзначалася, што ў многіх краінах Еўропы існуе вельмі блізкае супрацоўніцтва паміж валанцёрамі з аднаго боку, і грамадскімі і касцёльнымі ўстановамі з іншага. На думку сакратара Папскай рады “Cor unum” біскупа Джаванні Тозо вельмі важна падтрымаць тых, хто дзейнічае дзеля дабра ўсяго грамадства, “часта маўклівым і заўсёды бескарысным чынам”. Паводле іерарха ў многіх краінах валанцёры замяняюць дзейнасць дзяржавы і дзяржаўных устаноў, у такіх сферах як медыцына, дапамога патрабуючым ці адукацыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.