2012-04-14 11:37:58

Бэнэдыкт XVI: Туніка Пана – сімвал адзінства і годнасці Касцёла


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI адзначыў, што туніка Пана – несшытая вопратка у якую Езус Хрыстус быў апрануты напярэдадні ўкрыжавання, з’яўляецца бачным сімвалам адзінства і годнасці Касцёла. Аб гэтым Папа сказаў у спецыяльным паведамленні скіраваным з нагоды 500-годдзя пілігрымак да рэліквіі, якая захоўваецца ў нямецкім Трыры. Урачыстасці тут праходзяць 13-15 красавіка. На іх прысутнічаюць каталіцкія іерархі з розных еўрапейскіх краін, а таксама спецыяльны пасланнік Святога Айца кардынал Марк Уэлле. Паводле св. Яна туніка дасталася аднаму з салдатаў, які прысутнічаў пры смерці Хрыста. У Трыр рэліквія патрапіла ў IV ст., дзякуючы мясцоваму арцыбіскупу св. Агрыцыю, які ў сваю чаргу, атрымаў яе ў дар ад св. Алены, маці імператара Канстанціна. Пілігрымкі да гэтай рэліквіі пачаліся ў 1512 г., пасля таго як імператар Максіміліян І загадаў выставіць яе падчас пасяджэння парламента княства. Затым вернікі звярнуліся таксама з заклікам да арцыбіскупа, каб рэліквія была даступна для публічнага ўшанавання.


У сваім пасланні да ўдзельнікаў урачыстасцяў у Трыры Бэнэдыкт XVI адзначыў, што многія святыя бачылі ў туніке Пана сімвал адзінства Касцёла – супольнасці, якая была заснавана любоўю Бога адзінай і непадзельнай. “Любоў Збаўцы злучае тое, што было падзелена. Касцёл – гэта адзінства многіх. Хрыстус не знішчае плюралізма людзей, але злучае іх разам у адзінае, у хрысціян – адных для другіх і з другімі, каб маглі стаць, у сваіх адметнасцях, праваднікамі да Бога”, - адзначыў Пантыфік.

Папа падкрэсліў таксама, што туніка Пана нагадвае Касцёлу, аб неабходнасці захоўваць вернасць сваім караням, быць свядомым, што яго адзінства з’яўляецца дарам Богам. Акрамя таго, Пантыфік адзначыў, што туніка з’яўляецца напамінам аб годнасці Касцёла. “Гэта вопратка з’яўляецца каштоўным дарам, які Укрыжаваны падарыў свайму Касцёл і які асвяціў сваёй крывёю”, - сказаў Папа. Туніка, паводле Святога Айца, нагадвае што адзінства містычнага Цела Хрыста, таксама і сёння застаецца параненым праз чалавечы эгаізм, слабасці і памылкі. “У той жа час, асаблівая годнасць і адзінства Касцёла не можа быць прададзена і пакінута якому-небудзь павярхоўнаму меркаванню публічнай думкі”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.