2012-04-13 12:01:00

Лондан: пробашч і парафія перайшлі ў Каталіцкі Касцёл


RealAudioMP3 На поўдні Лондана амаль палова англіканскай парафіі з яе пастарам перайшлі ў Каталіцкі Касцёл. 63-гадовы святар Дональд Мінх’ю з Кройдана выйшаў з Англіканскай Царквы ў знак пратэсту супраць святарскіх і біскупскіх пасвячэнняў жанчын, паведамляе “The Daily Telegraph”. 70 членаў супольнасці, амаль палова рэгулярных вернікаў, падтрымалі яго. Цяпер яны знаходзяцца ў поўнай лучнасці з Каталіцкім Касцёлам. Абрад прыняцця здзейсніў былы англіканскі біскуп, а цяпер каталіцкі святар, кс. прэлат Джон Бродхерст.

Мінх’ю сказаў газеце, што “у Англіканскай Царкве пасля пэўнага сіноду, чалавек больш не ведае, у што верыць. Што было ясна 30 гадоў таму, перестала быць такім”. Святар і аўдавелы бацька чацвярых дзяцей, на працягу года прымаў гэта рашэнне. Паводле слоў Мінх’ю, яго нават не стрымала тое, што праз пераход у каталіцызм ён будзе пазбаўлены пенсіі ў гадавым памеры 14 тыс. еўра. Святар станоўча адазваўся аб англіканскім кіраўніцтве, якое не перашкаджала яго рашэнню.

Папа Бэнэдыкт XVI у лістападзе 2009 г. даў магчымасць вернікам англіканскай традыцыі калектыўна або індывідуальна пераходзіць у поўную лучнасць з Каталіцкім Касцёлам, захоўваючы ў значнай ступені свае традыцыі. Пантыфік даў магчымасць стварэння асобных структур для канвертытаў, якія называюцца Песанальнымі ардынарыятамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.