2012-04-13 15:04:37

Выступленне перад Папам для аркестра Гевандхаўса – “абсалютны пік кар’еры”


RealAudioMP3 Дырэктар лейпцыгскага аркестра Гевандхаўса Андрэас Шульц назваў выступленне калектыва перад Святым Айцом, прымеркаванае да 85-гадовага юбілею Пантыфіка, “абсалютным пікам кар’еры”. “Для ўсіх удзельнікаў, гэта вялікі гонар выступіць перад Папам ў зале аўдыенцый у Ватыкане”, - заявіў Шульц 13 красавіка. 20 красавіка, праз чатыры дні пасля юбілею, аркестр прадставіць Святому Айцу сімфонію Фелікса Мендэльсона “Песня хвалы”. Цікава, што на тэксце твору грунтуецца адзін з самых вядомых пратэстанцкіх гімнаў: “Nun danket alle Gott” (Усе дзякуйце Богу). Гэта адзін з прыкладаў музычнага экуменізму, таму што песня знаходзіцца і ў каталіцкім спеўніку, які ўжываецца ў касцёлах усіх нямецкамоўных краін. Шульц сказаў, што ён абрадаваўся, калі даведаўся аб выбары Папам твору для выканання. Бо Мендэльсон сам доўгія гады быў дырыжорам аркестра Гевандхауса.

“Лейпцыгскі дзень”, 16 красавіка папярэдзіць “дзень баварскі”. У Ватыкан прыбудуць дзве дэлегацыі: нямецкіх біскупаў і баварскіх уладаў. Яны будуць удзельнічаць у св. Імшы ў капліцы Апостальскага Палацу. Затым Святы Айцец прыме абедзве дэлегацыі на прыватнай аўдыенцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.