2012-04-13 15:44:07

"L’Osservatore Romano” пра постмадэрнісцкіх ідалаў


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” прысвяціла адзін з артыкулаў кнізе П’еранджэла Секуэры “Супраць ідалаў постмадэрнізму”. Аўтар рэцэнзіі Марко Цівальдзі адзначае, што выданне з’яўляецца перш за ўсё заклікам да католікаў супрацьставіцца распасюджанню постмадэрнісцкіх ідэалогій. Іх ахвярамі перш за ўсё становяцца маладыя людзі. Паводле аўтара кнігі, неабходна выступаць супраць антрапалагічнай дэградацыі, да якой вядуць культуныя мадэлі сённяшняга спажывецкага грамадства. Першым ідалам у сучасным грамадстве з’яўляецца так званая “вечная маладосць”, перш за ўсё для пажылых людзей, якія не хочуць больш старэць. Другі ідал – міф развіцця. Аўтар кнігі адзначае, што мінулае стагоддзе было прасякнута мэтафарай росту, у якім усе бачылі выратаванне. Гэтаму росту была падпарадкавана ўся эканамічная палітыка. Гуманізм быў задушаны эканомікай. Улічваючы гэта, Каталіцкі Касцёл прапануе выдатны выхад , - звяртае ўвагу Секуэры, - этычны падыход як фундамент чалавечага гуманізму і ўзросту гуманістычных дабротаў, што прывядзе да развіцця грамадства.

Іншы ідал постмадэрнізму – гэта развіццё СМІ. “Яны маюць вочы, але нічога не бачаць”. Аўтар падкрэслівае, што сучасныя СМІ распаўсюджваюць навіны, з-за якіх чалавек часта траціць кантакт з рэчаіснасцю. Секуэры адзначае, што сёння квітнее ідаалапаклонства дрэннай інфармацыі.

Апошнім постмадэрнісцкім ідалам з’яўляеца бязбожнасць, якая можа прывесці свет да трагедый. Свет без Бога спазнаў ужо свой Халакост, заключае аўтар.








All the contents on this site are copyrighted ©.