2012-04-12 13:05:04

Іншая “Усмешка Джаконды”: адноўлена “сястра” знакамітага твору да Вінчы


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша аб “сястры” знакамітай “Джаконды” Леанарда да Вінчы. Справа ў тым, што ў майстэрні да Вінчы ствараліся адначасова дзве “Джаконды”. Гэта паказалі навуковыя дасдедаванні. Аўтарам другой версіі быў адзін з супрацоўнікаў вялікага мастака. Два творы настолькі падобныя, што іх назвалі “сёстрамі”. Другая карціна зараз знаходзіцца ў іспанскім музеі “Прада”. Можна сказаць, што мадрыдскі варыянт з’яўляецца не копіяй карціны, але яшчэ адным варыянтам знакамітай “Моны Лізы”, падкрэслівае “Osservatore”. На працягу апошніх двух гадоў “Джаконда” з “Прада” рэстаўравалася і дасканала вывучалася групай спецыялістаў у галіне гісторыі мастацтва. Рэстаўрацыя пачалася з выдалення налёту на карціне. Такім чынам яна набыла свой першапачатковы выгляд, не заўважальны на працягу амаль двух апошніх стагодзяў. “Адкрыццё сапраўдных колераў карціны, арыгінальнага ландшафта на чорным фоне, пераўтварыла “Джаконду” з Прада ў адну з самых важных версій карціны Леанарда Да Вінчы”, - адзначыла ватыканскае выданне







All the contents on this site are copyrighted ©.