2012-04-12 12:45:32

Упершыню чэх будзе ў складзе Швейцарскай гвардыі


RealAudioMP3 6 мая, упершыню ў гісторыі членам Швейцарскай гвардыі стане этнічны чэх, 22-летні грамадзянін Швейцарыі Марцін Холечэк. Ён з’яўляецца сынам палітычных бежанцаў з былой Чэхаславакіі. Яго бацька пакінуў радзіму ў 1969 г., пасля ўваходу туды савецкіх войскаў для падаўлення “Пражскай вясны”. Маці будучага члена Швейцарскай гвардыі эмігравала ў 1983 г. Бацькі пазнаёміліся падчас пілігрымкі чэшскіх эмігрантаў у марыйным санктуарый у ля Салет у 1984 г. Марцін нарадзіўся ў 1989 г. Паколькі хлопец нарадзіўся на тэрыторыі Швейцарыі ён аўтаматычна атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Членамі Папскай гвардыі могуць быць выключна грамадзяне Швейцарыі. Акрамя таго, яны павінны быць католікамі, мець рост не менш за 172 см, прайсці вайсковую службу на радзіме і кваліфікацыйны адбор у Ватыкане. Акрамя Марціна Холечэка, Папская Швейцарская гвардыя папоўніцца ў гэтым годзе яшчэ 15 членамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.