2012-04-12 13:32:14

Створана Канферэнцыя Біскупаў Усходняга Тымора


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Леапольда Джырэллі, Апостальскі нунцый ва Усходнім Тыморы, паінфармаваў, што Святы Пасад зацвердзіў статут Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў гэтай краіны. На чале епіскапату стаў ардынарый Баўкаў біскуп Басіліо до Наскімэнто. Касцёльныя структуры Усходняга Тымору уключаюць у сябе 3 дыяцэзіі, у якіх працуюць 4 біскупы. Дыяцэзіі не ствараюць адзінай мітраполіі, але кожная з іх падлягае непасрэдна Апостальскай Сталіцы. Усходні Тымор да 1975 г. быў партугальскай калоніяй. У гэтым годзе Лісабон прызнаў незалежнасць усіх сваіх калоній. Аднак у 1976 г. частку тэрыторый Усходняга Тымору захапіла Інданэзія, што вылілася ў вайну. Поўную дзяржаўную незалежнасць Усходні Тымор атрымаў у выніку рэферэндума 30 жніўня 1999 г. Важную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці мясцовага насельніцтва адыграў Каталіцкі Касцёл, якім кіраваў на працягу многіх гадоў біскуп сталіцы краіны Дылі, Карлуш Феліпэ Хіменес Бело. Іерарх у 1996 г.стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.