2012-04-12 12:05:57

Папская біблійная камісія збярэцца ў Ватыкане


RealAudioMP3 12 красавіка Заля Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што 16-20 красавіка ў Ватыкане пройдзе Пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі. Яе ўзначаліць кардынал Уільям Левада, кіраўнік камісіі і прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Працамі форума будзе кіраваць кс. Клеменс Сток, езуіт, які з’яўляецца генеральным сакратаром гэтага органу Апостальскай Сталіцы. У паведамленні Залі Друку адзначаецца, што падчас сустрэчы члены камісіі будуць працягваць разважанні аб натхненні і праўдзе ў Бібліі. “На пачатку прац камісія засяродзіць сваю ўвагу на вывучэнні таго, як тэма натхнення і праўды паказваецца ў розных творах Святога Пісання. Кожны член камісіі, згодна са сваімі кампетэнцыямі, прадставіць даклад па гэтым пытанні, які затым стане падставай для дыскусіі членаў асамблеі”, - адзначаецца ў паведамленні Залі Друку.







All the contents on this site are copyrighted ©.