2012-04-11 11:32:27

“Езус з Назарэта” Бэнэдыкта XVI – упершыню як аўдыёкніга


RealAudioMP3 Упершыню кніга Бэнэдыкта XVI “Езус з Назарэта. Ад уваходу ў Ерузалем да ўваскрасення” выдадзена ў аўдыё-фармаце на італьянскай мове. 17 красавіка ў Ватыкане адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі, выхад якой прымеркаваны да 85-годдзя Пантыфіка. Гэта сумесная праца ватыканскага выдавецтва і “Emons:audiolibri”. Агучыў папскі опус адзін з самых вядомых італьянскіх актораў тэатра і кіно Уга Пальяі.

Новая аўдыёкніга, як паведамляюць аўтары праекту, гэта займальны і новы погляд на жыццё Езуса ад Пальмовай нядзелі да Яго ўваскрасення. “Часу, які з’яўляецца вобразам жыцця кожнага чалавека. Бэнэдыкт XVI піша, грунтуючыся на ​​Святым Пісанні, вялікіх айцах хрысціянскай веры і тэалогіі, узбагачаючы ўсё гэта асабістым досведам веры і духоўнасці”.

Уго Пальяі, які агучыў кнігу “Езус з Назарэта” – гэта адзін з найвялікшых актораў італьянскай сцэны. Ён вядомы дзякуючы сваім ролям у некалькіх тэлевізійных драмах 1970-х гадоў, заграным на вельмі высокім узроўні і пакінуўшым глыбокі след у памяці людзей. З васьмідзесятых ён прысвяціў сябе амаль выключна тэатру.

Аўдыёкніга “Езус з Назарэта. Ад уваходу ў Ерузалем да ўваскрасення” у прачытанні Пальяі мае працягласць 9 г. 53 хв. і будзе каштаваць у Італіі 19.90 еўра. Набыць яе можна з 11 красавіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.