2012-04-11 16:59:55

“Веру, ведаю, разумею”. Сакрамэнт хросту: намашчэнне алеем (ІІ)


RealAudioMP3 Сёння я хачу прапанаваць вам працяг разважанняў аб сакрамэнце хросту, а дакладней аб тых знаках, жэстах і малітвах, якія яго суправаджаюць. Нагадаю, што ў мінулай праграме мы пачалі размаўляць аб намашчэнні святым алеем. Мы ўбачылі, што падчас хросту, той хто яго прымае намашчаецца алеем два разы. Акрамя таго, святар выкарыстоўвае два тыпы алея: першы – гэта алей катэхуменаў. Ім чалавек намашчаецца перад акрапленнем вадой. Другі алей – гэта той самы, які выкарыстоўваецца падчас сакрамэнта бежмавання.

На працягу многіх стагодзяў алей выкарытоўваўся для барацьбы са злымі духамі – пры малітве экзарцызма. Дзякуючы алею, адбывалася перамога над злом, якое панавала ў чалавеку. У такім кантэксце алей мае пэўны сімвалізм: узгадайце, як барцы націралі сябе алеем, каб выслізнуць з рук праціўніка падчас паядынка! Алей указвае на спосаб, якім можна выйсці пераможцам у бітве з сатаной. Ён нібыта паказвае, што неабавязкова прымаць удзел у бітве з ім, а можна проста выслізнуць з яго пастак.

У малітве “Ойча наш” мы просім “выбаў нас ад злога”. Гэта значыць – не дай нам патрапіць пад яго уплыў. Зло з’яўляецца вельмі хаатычным. Яно ніколі не прытрымліваецца правілаў, але маніпуліруе намі. У трэццім раздзеле кнігі Быцця сатана задае пытанне Еве. Аднак у яго фармуліроўцы, ужо прадугледжана пэўная непраўда ў адносінах да Бога. “Ці сапраўды Бог сказаў: не ешце ні яд якога дрэва ў раі?”. Чэстнае пытанне гучала бы так: “Гэта праўда, што вы не можаце есці ні ад якога дрэва ў раі?”. Форма, якую выкарытоўвае сатана (“ці сапраўды Бог сказаў”), ужо мае на ўвазе, што навіна аб забароне, якую зрабіў Бог, ужо разпаўсюдзілася па ўсім раі. Уявім сабе, што да нас падыходзіць калега і пытаецца: “Гэта праўда, што цябе звальняюць?”. Значыць, гэту навіну ўжо абмяркоўваюць на вашай працы. Такой фармуліроўкай, ён нібыта падштурхоўвае нас апраўдвацца. Таксама і Ева патрапіла ў пастку злога, калі імкнулася даказаць, што ёй і Адаму нічога Богам не забаронена. А пастка заключаецца ў тым, што пытанне сфармуліравана ў выглядзе пасткі.

Існуюць такія пытанні, на якія не трэба адказваць. Мы з самага дзяцінства носім у сябе пытанні, на якія імкнемся знайсці некаторыя адказы на працягу ўсяго свайго жыцця. І гэта, часта робіць нас вельмі нешчаслівымі. Чаму са мной здарылася гэта гора. Чаму мой айцец ніколі не цікавіўся маім жыццём? Чаму мы часта пераязджалі і ў мяне не атрымалася ўсталявасць з кім-небудзь моцных адносін? Людзі носяць у сябе вельмі шмат пытанняў-пастак. Яны маглі б жыць нашмат больш шчасліва, але ў іх не атрымліваецца, бо злы пасеял у іх сэрцах фальшывыя пытанні, на якія ў жыцці адказаў няма. І гэтыя пытанні не дазваляюць мець правільныя адносіны да жыцця. Некаторыя заключаюць сужэнскі саюз, нясучы на сябе цяжкі багаж пытанняў з дзяцінства. Сямейнае жыццё адбываецца зараз, а дзяцінства належа да мінулага. Нельга вымяраць мінулае адзінкамі цяперашняга. Калі нам, не хапала чаго-небудзь у дзяцінстве, мы часта шукаем гэтага ў сямейным жыцці. Але цяперашняе жыццё гэта не мінулае.

Жыццё падобна на кніжны тэкст. Гэта не странна, бо жыццё кожнага чалавека – гэта слова Пана. Таму да яго трэба падыходзіць як да тэкста, як да апавядання. Гэта апавяданне нічога нам не раскажа, калі мы не зацікаўлены ў тым, аб чым у ім напісана. Але калі мы паставім пытанні да тэкста, ён на іх адкажа. Калі пытанні будуць неправільнымі, тэкст можа падавацца абсурдным і бескарысным. Напрыклад, аналізуючы біблійны раздзел у якім апавядаецца аб вяселлі ў Кане, мне захочацца даведацца, колькі гадоў было жаніху і нявесце. Евангелле мне аб гэтым не раскажа. Ці азначае гэта, што дадзены раздзел непатрэбна ці неправільны? Канешне не. Памылковае пытанне. Калі я задам правільнае пытанне, тэкст мне на яго адкажа. Напрыклад колькі было сасудаў з вадой? Адказ знаходзім у тэксце: сасудаў было шэсць. За гэтым нумарам стаіць вельмі важная сімволікаю Не дарэмна Айцы Касцёла так уважліва адносіліся да кожнай дэталі Святога Пісання. У ім няма ні выпадковага, ні бескарыснага.

Тактыка злога палягае ў тым, каб прымусіць шукаць у нашым жыцці таго, чаго няма. А гэта прыводзіць да дэпрэсіі і незадавальнення. Бескарысна шукаць у людзях тыя якасці, якіх у іх няма. Гэта не дазваляе нам убачыць тое добрае, што ў іх ёсць. Таксама можна не заўважыць усё добрае ў нашым жыцці, пагрузіўшыся ў пошук таго, чаго на зямлі быць не можа. Няма сэнсу ў тым, каб шукаць адказы на неправільныя пытанні. Хрысціянская мудрасць вучыць нас ставіць правільныя пытанні. Перад абліччам спакусы, асабліва звязанага з нашымі пачуццямі ці фізічнымі адчуваннямі мы часта задаем сябе пытанне: “ці я заслужыў гэта?”, “ці гэта правільна?”.

Часам чалавек абуджае ў сябе нейкі сумны факт і ён разумее, што ўсё жыццё пражыў дзеля нейкіх дробязяў.

Нам таксама вядома, што ў спакусе пыхі, самасцвярджэння вінавата наша першапачаткова памылковая ўнутраная ўстаноўка. Непраўда, што шчасце ў самасцявярджэнні. Непраўда, што быць заўсёды першым – гэта крыніца радасці. Непраўда, што матэрыяльнае багацце прыносіць душэўны спакой. Наша пакаленне мае ўсе вельмі камфортнае жыццё. Але хто сказаў, што яно прыносіць шчасце. Ці мала матэрыяльна забяспечаных людзей, якія прыбываюць у дэпрэсіі і роспачы?

Намашчэнне алеем сімвалізуе наша бегства ад агульнапрынятага. Свабоду ад нашых дзіцячых комплексаў, ад агульнапрынятых паняццяў. Тое, што нам здаецца неабходным, на самой справе аказваецца непатрэбным. Таму нам неабходна навучыцца як “услізнуць” ад спакусаў, а не імкнуцца шукаць іх прычыну.








All the contents on this site are copyrighted ©.