2012-04-11 17:03:52

“Веру, ведаю, разумею”. Сакрамэнт хросту: адрачэнне ад зла і вызнанне веры


RealAudioMP3 У нашай сённяшняй праграме размова пойдзе аб чарговым этапе сакрамэнта хросту – адрачэнні ад зла і вызнанні веры. Тут галоўнымі дзеючымі асобамі з’яўляюцца бацькі дзіцяці. Менавіта яны, ад імя дзіцяці, прымаюць рашэнне аб уступленні ў лона Касцёла. У нашыя дні часта можна пачуць меркаванне, што такім чынам бацькі пазбаўляюць дзіцяці права да выбару – таму яны павінны пакінуць вырашэнне пытання аб хросце да таго часу, пакуль сын ці дачка свядома не вырашыць прыняць яго. Ітак, некаторыя бацькі баяцца абмежаваць свабоду дзіцяці не ведаючы, чым на самой справе з’яўляецца хрост. Многія ўспрымаюць яго як уступленне ў партыю, ускладанне маральных абавязкаў, а не дар, які дапаможа ў духоўным развіцці чалавека.

Акрамя таго, пытанне аб свабодзе выбару гучыць абсалютна недарэчна: няўжо бацькі не выбіраюць, у які гурток аддаць дзіця, ці граць яму на піяніна, ці рабіць прышчэпкі або прымаць тыя ці іншыя лекі? Так у чым тут праблема? Яна ў тым, што адно бацькі лічаць важным, а іншае не. У рэальнасці, бацькі павінны прымаць рашэнні за дзіця да таго часу, пакуль яно не навучыцца думаць самастойна.

Ітак, на гэтым этапе сакрамэнта хросту надыходзіць момант, калі бацькі бяруць на сябе абавязак выхоўваць сваіх дзяцей у веры, каб “захаваць у іх Боскае жыццё ад граху і стварыць умовы для пастаяннага развіцця”. Ніякага насілля гэты сакрамэнт не ўтрымлівае, а наадварот, стварае магчымасці, адкрывае перад чалавекам дзверы, дае ласку. Не трэба забываць, што у дзяцей заўсёды ёсць магчымасць адмовіцца ад гэтай ласкі. Заўважце, што амаль ніхто з тых, хто прыняў сакрамэнт хросту, не стаў аўтаматычна святым чалавекам, які строга захоўвае 10 запаведзяў. Хрост – гэта магчымасць, вера ў патэнцыяле, зерне веры, дагляд за якім давяраецца бацькам і хросным. Калі зерне трапляе ў асяроддзе, якое не спрыяе яго развіццю, яно не прарастае, застаецца зернем, не раскрывае свайго патэнцыялу. Вера дзіцяці будзе ўзрастаць дзякуючы веры бацькоў, гэта і стане больш ці менш спрыяльным асяроддзем для яе роста. Таму адразу пасля адрачэння ад зла наступае вызнанне веры.

Чаму так важна, каб бацькі выракліся зла? Звернемся да гісторыі Касцёла. У старажытнасці тое, што зараз займае толькі два радкі дыялога, было сапраўдыным абрадам, які праводзіўся па-за сценамі баптыстэрыя (месца для хросту). Катэхумен, гатовы да прыняцця сакрамэнту хроста, станавіўся тварам на захад і паказваючы пальцам на нябачнага, але прысутнага ворага, выракаўся сатаны. Заходні накірунак выбіраўся невыпадкова, бо менавіта там заходзіць, “памірае” сонца. Такім чынам катэхумен выракаўся ад цемры і хаоса. Затым ён паварочваўся на ўсход, у бок узыходзячага сонца, якое сімвалізавала ўваскрослага Хрыста і вяртаўся ў баптыстэрый. Яго пераход з захаду на ўсход азначаў пераход ад смерці да жыцця, ад цемры да святла. У самым пачатку гісторыі Касцёла вызнанне веры адбывалася падчас акта хросту: катэхумен прамаўляў “Сімвал веры” стоячы ў купелі. Святар пытаўся ў яго: “Ці верыш ты ў Бога Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі?”. Катэхумен адказваў: “Веру” і пагружаўся ў ваду. І так далей. Толькі пазней вызнанне веры і абрад хросту былі аддзелены.

Адрачыся ад чагосці – азначае разарваць сувязі. Адрачэнне – гэта адмаўленне. Адмаўленне ад чагосці, што раней здавалася добрым, а цяпер уяўляецца шкодным. Ніхто не пазбаўляецца граху, дурной звычкі, пакуль не ўбачыць яе шкадлівасці. Напачатку неабходна прызнаць сваю прывязанасць да зла, а затым адчуць нянавісць да яго і адрачыся. Гэты працэс суправаджае таксама і споведзь. Вызнанне грахоў азначае, што чалавек прызнаў памылковасць сваіх учынкаў, убачыў, што некаторыя яго рашэнні прывялі да адмоўных вынікаў, да пакутаў і разбурэння. Мы жывем у рэальным свеце, у якім неабходна ўсе рэчы называць сваімі імёнамі. Падчас хросту чалавек адмаўляецца ад крыніцы ўсяго зла і спакусаў – ад сатаны. Яго яшчэ называюць анёлам цемры, айцом двухсэнсоўнасці, бо ён ставіць чалавеку пасткі, і прымушае сумнявацця ў любові Бога і бліжняга. Мы ўсе цудоўна ведаем гэты ўнутраны голас, які пастаянна абвінавачвае нас у чымсьці, прымушае губляць самапавагу, кажа нам штосьці непраўдзівае аб нас, Богу, бліжніх.

Недастаткова толькі прызнасць пэўныя спакусы грахоўнага жыцця нечым адмоўным. Неабходна адрачыся ад іх. Неабходна адчуць нянавісць да зла. Пакуль гэтага не адбудзецца чалавек не зможа адмовіцца ад яго. У 96 псальме ёсць такія словы: “Тыя хто любіць Пана, ненавідзьце зло!”. Калі ў чалавека не атрымліваецца разарваць сувязь з грахом, гэта значыць ён прывязаны да яго. Але дастаткова хоць адзін раз паспрабаваць добрай ежы, каб больш не вяртацца да тых аб’едкаў, да якіх чалавек прызвычаіўся. Калі мы доўга знаходзімся ў пакоі з зачыненымі вокнамі, не заўважаем непрыемнага паху паветра. Але дастаткова выйсці на вуліцу і тады добра адчуеш, чым дыхаў раней. Адрачэнне ад зла, падобнае рашэнню адкрыць акно ў пакоі і запусціць свежае паветра.

Пасля адрачэння ад зла бацькі таго, хто прымае хрост вызнаюць сваю веру. Многія ў гэты момант думаюць, што яны вызнаюць выключна сваю веру ў Бога. Але вера, якую вызнаюць хрысціяне, азначае давер да Бога, веру ў Яго любоў да нас. На старажытнаяўрэйскай мове слова “вера” паходзіць ад дзейніка “абапірацца”. Верыць у Бога азначае, што мы гатовыя не падпарадкоўвацца ўсім іншым ідалам у нашым жыцці.

Ітак, адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей у веры вельмі вялікая, бо іх учынкі, паводзіны, рэакцыі заўсёды будуць бачныя дзіцяці. Калі гэта будуць учынкі людзей, якія давяраюць Богу, то і дзеці навучацца давяраць Яму. Калі бацькі кожны дзень адракаюцца ад зла, то і дзеці навучацца адракацца ад яго. Бацькі пакліканы ўмацоўваць сваю веру – гэта дапаможа і іх дзецям пераняць веру і жыць паводле яе.








All the contents on this site are copyrighted ©.