2012-04-11 15:38:49

СДМ 2013: праграма для iPhone і iPad дазволіць сачыць за падрыхтоўкай да форума


RealAudioMP3 Арганізатары Сусветных дзён моладзі ў Рыа прадставілі бясплатную праграму для iPhone, iPod і iPad, пад назвай “ідзі за крыжам”, якая мае прамое спалучэнне з сацыяльнымі сеткамі. Яна дазволіць сачыць крок за крокам за перэгрынацыяй крыжа сусветнага форума і іконы Маці Божай “Апякункі рымскага народа”, якая з 18 верасня 2011 г. адбываецца ў Бразіліі. Адзін з арганізатараў форума, Кс. Джэферсан Гансалвес паведаміў, што “Місійны тыдзень”, якім распачнуцца Сусветныя дні моладзі ў Рыа дэ Жанейра ў 2013 г., стане магчымасцю для маладых людзей “узяць удзел у духоўных сустрэчах, ініцыятывах салідарнасці, а таксама культурных і місійных мерапрыемствах разам з мясцовымі супольнасцямі”. Ён паведаміў, што моладзь з усяго свету будуць гасціць мясцовыя сем’і. Такім чынам, маладыя людзі змогуць пазнаць сапраўднае жыццё Бразіліі. Трэба нагадаць, што “Місійны тыдзень” заменіць традыцыйныя для сусветнага форуму “Дні ў дыяцэзіях”.







All the contents on this site are copyrighted ©.