2012-04-11 15:25:08

Бэнэдыкт ХVI выказаў спачуванні пуэртарыканскім вернікам


RealAudioMP3 11 красавіка Бэнэдыкт ХVI выказаў свае шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю пуэртарыканскага кардынала Луіса Апонтэ Марцінэса. Іерарх памёр 10 красавіка ў шпіталі. У тэлеграме на імя арцыбіскупа Сан-Хуана Раберта Актавіо Гансалеса Невеса, Папа адзначыў, што з вялікім смуткам прыняў смерць іерарха пасля яго доўгай хваробы. Пантыфік выказаў спачуванні родным памерлага і ўсяму народу Пуэрта-Рыка. Святы Айцец даручыў памерлага пастыра, які з вялікай адданасцю служыў свайму народу, заступніцтву Нябеснага Айца.

Папа нагадаў, што кардынал Марцінэс прымаў актыўны ўдзел у працах ІІ Ватыканскага Сабора, рашэнні якога рэалізаваў у пуэртарыканскім Касцёле. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што памерлы іерарх меў вялікую любоў да Бога і Касцёла і з адданасцю служыў справе Евангелля.








All the contents on this site are copyrighted ©.