2012-04-10 13:50:43

Хрысціяне пад пагрозай знікнення на Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 Надзеі на тое, што “арабская вясна” прывядзе да паляпшэння становішча хрысціянскіх цэркваў у краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, не апраўдаліся. Больш за тое, пераслед хрысціян ўзмацніўся і ўпершыню за апошнія 2000 гадоў паўстала рэальная пагроза знікнення ў гэтым гіганцкім рэгіёне цэркваў, якія стаялі ля вытокаў хрысціянства. З такім папярэджаннем выступіў брытанскі штотыднёвік “Spectator”.

“Яшчэ 100 гадоў таму хрысціяне складалі 20% насельніцтва арабскіх краін, у цяперашні час – каля 5%”, - піша выданне. Ганенні на іх адбываюцца цяпер у Тунісе, Егіпце, Ліване, Сірыі, у палестынскай аўтаноміі. Так, калі ўзброеная апазіцыя захапіла ў пачатку цяперашняй вясны ў Сірыі частку горада Хомс, то неадкладна пачаліся пераследы прадстаўнікоў хрысціян. У выніку 50 тыс. з іх былі вымушаны бегчы з горада. Тры дзесяцігоддзі таму ў горадзе Бэтлеем хрысціяне складалі каля 70% насельніцтва. Цяпер іх колькасць скарацілася да 10%, паведамляе “Spectator”.

У выніку цяперашняй сітуацыі найстаражытнейшыя хрысціянскія цэрквы апынуліся на мяжы знікнення ў арабскіх краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, заключае штотыднёвік.







All the contents on this site are copyrighted ©.