2012-04-10 17:25:30

У базыліцы св. Пятра развіталіся з кардыналам Даўдам


RealAudioMP3 10 красавіка адбылося пахаванне сірыйскага кардынала Ігнацыя Мусы Даўда, былога старшыні Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў і Патрыярха Антыяхійскага. Іерарх памёр у Рыме 7 красавіка 2012 г. У цырымоніі развітання з памерлым, якая адбылася ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, прынялі ўдзел шматлікія іерархі. З гаміліяй падчас св. Імшы да прысутных звярнуўся дэкан Калегіі Кардыналаў кардынал Анджэла Садана. Ён адзначыў, што пасхальны перыяд і разважанне аб уваскрослым Пану з’яўляюцца суцяшэннем у хвіліну глыбока болю, а таксама нагодай для таго, каб падзякаваць Богу за тое, што “даў свайму Касцёлу такога шчырага сына, якім быў кардынал Даўд”.

Дэкан Калегіі Кардыналаў нагадаў аб найбольш значных момантах жыцця памерлага іерарха: прыняцці святарскага, а затым біскупскага пасвячэнняў, кіраўніцтве сірыйскай супольнасцю ў Каіры і Хомсе, доўгіх гадах праведзеных на пасадзе Антыяхійскага Патрыярха і прэфекта ватыканскай дыкастэрыі. Кардынал Садана распавёў, што наведваў памерлага некалькі дзён таму у шпіталі і той ахвяроўваў усе свае цярпенні для дабра Касцёла і дзеля адзінства хрысціян. Іерарх адзначыў, што кардынал Даўд аддаў шмат сіл працуючы дзеля ідэалу еднасці паміж усімі вызнаўцамі Хрыста і яго місію працягваюць выконваць сёння яго наступнікі.

Бэнэдыкт XVI у сваёй спачувальнай тэлеграме адзначыў, што далучаецца да болю верніках Сірыйскай Каталіцкай Царквы, а таксама родных памерлага. Папа пажадаў, каб сірыйскі народ, які зараз перажывае цяжкі перыяд у асобе свайго вернага пастыра, які цалкам прысвяціў сябе служэнню народу Божаму, знайшоў радасць і душэўны супакой.







All the contents on this site are copyrighted ©.