2012-04-10 14:06:24

Праваслаўная Царква: у Расіі створана татальная сістэма ліквідацыі традыцыйнай сям’і


RealAudioMP3 Руская Праваслаўная Царква выступіла з рэзкай крытыкай міністэрства аховы здароўя Расіі. У Царкве лічаць, што законы, якія дзейнічаюць у краіне, накіраваны на разбурэнне сям’і, а меры, закліканыя змяніць сітуацыю, не прымаюцца. “Міністэрства аховы здароўя, дэкларуючы барацьбу з абортамі, пачало прасоўваць хімічныя аборты, прадстаўляючы іх як нейкае дабро ў параўнанні з хірургічнымі”. У правядзенні абортаў адбылася тэхналагічная рэвалюцыя, - заявіў протаіерэй Дзьмітрый Смірноў. Паволе яго слоў, расійскімі кампаніямі наладжана масавая вытворчасць абартыўных прэпаратаў, якія можна купіць без рэцэпту. Вялікую праблему ўяўляе гарманальная, т.зв. кантрацэпцыя абартыўнага дзеяння.

Святар заявіў, што апошнія справаздачы аб павышэнні нараджальнасці ў Расіі – “гэта маніпуляцыя лічбамі, дзе нараджальнасць падменена колькасцю нараджэнняў”. “Ключавы паказчык – колькасць нараджэнняў на адну жанчыну – застаецца ніжэй за ўзровень ўзнаўлення насельніцтва. Як і раней, смяротнасць перавышае нараджальнасць. Праўда заключаецца ў тым, што дэмаграфічная праблема не вырашаецца, і ў Расіі фактычна сфарміравана татальная сістэма ліквідацыі традыцыйнай сям’і, дэмаграфічнага падаўлення нацыі”, - адзначыў з занепакоеннасцю протаіерэй Смірноў.







All the contents on this site are copyrighted ©.