2012-04-10 12:55:16

На Пасху чарговая група англікан перайшла ў каталіцтва


RealAudioMP3 20 святароў і каля 200 вернікаў Англіканскай Царквы падчас Велікодных урачыстасцяў засведчылі аб сваім пераходзе ў лона Каталіцкага Касцёла. Яны далучыліся да Ардынарыяту Маці Божай Уолсінгемскай, створанага Бэнэдыктам XVI у 2009 г. для вернікаў англіканскай традыцыі. Падчас леташніх Велікодных святаў рэкордная колькасць англікан далучылася да Каталіцкага Касцёла – каля 800 вернікаў і 61 святар. Персанальныя ардынарыяты для былых англікан, якія пажадалі перайсці ў поўныя зносіны з Каталіцкім Касцёлам, існуюць у Вялікабрытаніі і ЗША. Рыхтуюцца да стварэння падобныя структуры ў Канадзе і Аўстраліі. На сённяшні дзень да Каталіцкага Касцёла ўжо далучыліся 6 англіканскіх біскупаў.

Персанальныя ардынарыяты ствараюцца ў межах пэўных Канферэнцый Біскупаў. Кіраўніка структуры прызначае Святы Айцец. Першы мае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Кананічным правам засноўваць парафіі, адчыняць кляштары, стварыць касцёльны суд і семінарыі. Набажэнствы ўнутры створаных ардынарыятаў здзяйсняюцца згодна з англіканскай літургічнай традыцыяй. Былых англіканскіх святароў, чый стан не супярэчыць Кананічнаму праву Каталіцкага касцёла, дапускаюць да пасвячэнняў. У асобных выпадках таксама магчымыя святарскія пасвячэнні былых англіканскіх клірыкаў, якія з’яўляюцца жанатымі.







All the contents on this site are copyrighted ©.