2012-04-10 15:17:02

Бэнэдыкт XVI: 7 гадоў на Пасадзе св. Пятра. Ніхто больш не кажа пра “пераходны пантыфікат”


RealAudioMP3 19 красавіка папа Бэнэдыкт XVI адзначыць 7-ю гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. Сёння ніхто ўжо не гаворыць аб “пераходным пантыфікаце”. Пасля сямі гадоў, ясна, што Бэнэдыкт XVI і яго служэнне ўжо даўно адзначаюцца сваім уласным стылем і профілем. Святы Айцец расставіў новыя акцэнты, шмат чым здзівіў, меў мужнасць адказваць на выклікі. Ён здейсніў велізарную працу, выступаючы з прамовамі і выдаючы дакументы. Наколькі ён можа прыцягваць да сябе людзей, паказала нядаўняе падарожжа на Кубу. Неўзабаве пасля канклава 2005 г. Бэнэдыкт XVI выйшаў з ценю свайго папярэдніка Яна Паўла II. Як яго даўні супрацоўнік, працягвае лінію благаслаўлёнага Папы, але акцэнты расстаўляе па-іншаму. Асабліва ў дыскусіі на тэму ІІ Ватыканскага сабора ён увёў новыя элементы, падкрэсліваючы, што гэта не быў нейкі пералом, але чарговы этап у 2000-гадовай гісторыі Касцёла. Бэнэдыкт XVI здзяйсняе пастырскія падарожжы па ўсім свеце, удзельнічае ў днях моладзі, сустракаецца з прадстаўнікамі іншых канфесій і рэлігій, як гэта адбывалася ў Асізі. Папа моцна акцэнтуе сітуацыю на Блізкім Усходзе і адносіны з Рускай Праваслаўнай Царквой. Добрыя перспектывы склаліся ў кантактах з В’етнамам і Кітаем. Умацаваліся і пашырыліся экуменічныя і міжрэлігійныя кантакты. Адносіны з яўрэямі сталі настолькі стабільным, што яны могуць вытрымліваць вялікія выпрабаванні.

Бэнэдыкт XVI не з’яўляецца “зоркай” сродкаў масавай інфармацыі, ён пераконвае сваімі публікацыямі і інтэлектуальнай дыскусіяй. Ён хоча паставіць пытанне Бога ў цэнтр увагі “дыктатуры рэлятывізму”.

Бэнэдыкт XVI не заплюшчвае вочы на крытыку ў свой адрас, але яна не ўплывае на той курс, які абраў Папа. Але нават крытыкі прызнаюць, што цяперашні пантыфікат стане магутным імпульсам сілай, вызначаючым будучыню Касцёла.







All the contents on this site are copyrighted ©.