2012-04-08 11:56:16

Католікі Беларусі адзначаюць Вялікдзень


RealAudioMP3 Сотні людзей прыйшлі ўчора ў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Тут, па традыцыі, літургію Пасхальнай Вігіліі ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Літургія святла – абрад асаблівы. Мітрапаліт запаліў Пасхал – вялікую велікодную свечку, ад якой запалымнелі потым свечкі вернікаў. Урачыстасць сімвалізуе перамогу святла над цемрай і жыцця над смерцю. У гэтым – сэнс Пасхі, а таксама – сутнасць усяго хрысціянства. Уваскрасенне Хрыста – галоўнае свята – аб гэтым ведаюць усе – і дарослыя, і нават дзеці.

Сёння раніцай – на світанні – па вуліцах Мінска прайшла святочная рэзурэкцыйная працэсія. Такія ж адбыліся ў шматлікіх гарадах і вёсках. Увогуле, католікі Беларусі святкуюць Пасху, як і ва ўсім свеце – таксама з нецярпеннем чакаюць і рыхтуюцца, сустракаюць – з той жа радасцю. Хіба што адрозненне ў тым, што першую Пасху святкаваў з беларусамі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальсскі нунцый у Беларусі, першай Пасха стала для толькі што пабудаванай капліцы Божага Цела ў Мінску. А віталі людзі адзін аднаго – Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! – па-беларуску. Яны гучаць у гэтыя дні ва ўнісон з такімі ж словамі – толькі на дзесятках розных моў на ўсёй планеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.