2012-04-08 11:29:53

Бэнэдыкт XVI падчас Пасхальнай Вігіліі: Хрыстус – полымя, якое перамяняе нас і свет


RealAudioMP3 Вечарам 7 красавіка Бэнэдыкт XVI узначаліў Пасхальную Вігілійную літургію ў ватыканскай базыліцы. У св. Імшы прынялі ўдзел тысячы вернікаў з розных краін свету. Літургія пачалася абрадам святла, калі Папа, перад уваходам у базыліку асвяціў агонь і ад яго запаліў пасхал. Затым Пантыфік, у суправаджэнні кардыналаў і біскупаў, уехаў у святыню на спецыяльным подыўме, зробленым для Пасхальнай вігіліі ў цірольскай майстэрні. Перасоўванне Святога Айца на подыўме абумоўлена цяжкасцю літургічнай вопраткі. Акрамя таго, подыўм дазваляе ўбачыць Пантыфіка большай колькасці вернікаў. Падчас св. Імшы Папа удзяліў сакрамэнт хросту і канфірмацыі васьмі дарослым асобам. У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI адзначыў, што праз сваё уваскрасенне Езус, “прыцягвае нас да сябе ў новае жыццё уваскрасення і перамагае ўсе формы цемры”. Пантыфік звярнуў увагу на тое цемра сапраўды з’яўляецца небяспечнай для чалавека, бо ў ёй бачны толькі датыкальныя і матэрыяльныя рэчы, але немагчыма зразумець куды рухаецца свет і жыццё. “Цемра ў адносінах да Бога і каштоўнасцяў з’яўляюцца сапраўднай пагрозай для нашага існавання і ўсяго свету”, - сказаў Папа. Святы Айцец адзначыў, што сёння шмат вядома аб матэрыяльных рэчах, але аб Богу і дабры, можна узнаць толькі дзякуючы веры, сапраўднаму асвячэнню і “адкрыццю вачэй на сапраўднае святло”.

Папа таксама звярнуў увагу на сімвалізм пасхальнай свечкі. “Яе святло жыве дзякуючы самаахвяраванню”, - сказаў Святы Айцец і падкрэсліў, што яна нагадвае аб Хрысце, які ў пасхальнай таямніцы дорыць самаго сябе і такім чынае дае вялікае святло. Акрамя таго, Папа адзначыў перамяняючую функцыю агня. “Хрыстус, святло – гэта агонь, полымя, якое зпальвае зло і такім чынам перамяняе свет і нас саміх”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што свечка з’яўляецца плёнам працы Божага стварэння – пчалы, і такім чынам само стварэнне становіцца носьбітам святла. “Супрацоўніцтва жывой супольнасці вернікаў у Касцёле падобна на працу пчолаў. Яно будуе супольнасць святла. Такім чынам мы можам убачыць у свечцы заклік да адзінства паміж намі ў супольнасці Касцёла, які існуе для таго, каб святло Хрыста магла асвяціць свет”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.