2012-04-07 13:07:32

Святы Айцец узначаліць Пасхальную Вігілію ў базыліцы св. Пятра


RealAudioMP3 Папа Бэнэдыкт XVI узначаліць 7 красавіка вечарам Пасхальную Вігілію ў базыліцы св. Пятра. Некалькігадзінная літургічная цэлебрацыя ўзгадвае таямніцу ўваскрэсення Езуса. На ёй будуць прысутнічаць тысячы пілігрымаў. Падчас набажэнства, Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту і канфірмацыі 8 дарослым. Заля Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што кветкі для дэкарацый у базыліцы св. Пятра прадставіла Італьянская асацыяцыя кветкаводства, у прываткансці 7 кааператываў, размешчаных у рэгіёне Пампеяў.

Кульмінацыяй урачыстасці стане нядзельная велікодная св. Імша на плошчы св. Пятра. Пасля яе Святы Айцец звернецца са сваім пасланнем і благаслаўленнем “Urbi et orbi” (Гораду і свету). Пантыфік скіруе таксама свае віншаванні на больш за 60 мовах, у тым ліку беларускай.







All the contents on this site are copyrighted ©.