Першы ў свеце поўнаметражным фільм аб жыцці і муках Хрыста
У Вялікую Пятніцу
“L’Osservatore Romano” прысвяціла адзін з артыкулаў самаму першаму ў гісторыі поўнаметражнаму
фільму аб жыцці і муках Хрыста. Ён быў зняты ў некалькі этапаў французскім рэжысёрам
Фернандам Зэкка. Стужка называецца “Жыццё і пакуты нашага Пана Езуса Хрыста”. Яе арыгінал
захоўваецца ў Ватыканскай фільматэцы, а паглядзець яго можна нават на “YouTube”. У
артыкуле адзначаецца, што хрысталагічны жанр у кінематографе з’явіўся ў першыя гады
існавання кіно – на мяжы ХІХ-ХХ ст. Рэжысёр Фернанд Зэкка працаваў на французскай
кінастудыі “Pathé”, якая стала піянерам у гэтым жанры і яшчэ ў 1900 г. выпусціла першы
кароткаметражны фільм на евангельскую тэматыку.
Працу над фільмам “Жыццё і
пакуты нашага Пана Езуса Хрыста” Зэкка пачаў у 1902 г. Яго першая частка была чорна-белай,
але ўжо пасля першага паказу, увесь фільм, кадр за кадрам, быў “пафарбаваны” з ужываннем
чатырох колераў – гэта тэхніка была на той час новай у кіно. Падчас працы над стужкай
Фернанд Зэкка выкарытоўваў першыя віды спецэфектаў і задзейнічаў машыны. Акрамя таго,
рэжысёр удзяляў вялікую ўвагу дэкарацыям і знешнему віду акцёраў. Ён выкарыстоўваў
сучасныя для сваёй эпохі народныя касцюмы, каб зрабіць персанажаў больш зразумелымі
і блізкімі глядачу. Пасля вялікага поспеху першага паказу фільма былі зняты яшчэ некалькі
частак стужкі: аб уваскрасенні Лазара, хаджэнні па вадзе, пакланенні трох каралёў.
Цікава, што фільм аб Езусе стаў працяглым з усіх якія існавалі на той час: ён доўжыўся
44 хвіліны, у той час як стандартныя фільмы толькі 10 хвілін.
Поспех фільма
быў велізарны. На працягу многіх гадоў ён дэманстраваўся ў шматлікіх еўрапейскіх кінатэатрах
стаўшы сапраўдным “настаўнікам” і “прапаведнікам” сваёй эпохі, падкрэслівае “L’Osservatore
Romano”.