2012-04-05 13:01:53

“L’Osservatore Romano” пра венгерскага кардынала-дысыдэнта


RealAudioMP3 У Вялікі Чацвер, калі Касцёл успамінае ўстанаўленне Хрыстом сакрамэнту святарства, “L’Osservatore Romano” прысвяціла адзін са сваіх артыкул постаці выдатнага венгерскага пастыра арцыбіскупа Эстэргом-Будапешцкага кардынала Ёжэфа Міндсэнсці. Іерарх прайшоў складаны шлях праз пераслед і зняволенне. Яго арыштоўвалі ад тры разы. Спачатку нацысты за дапамогу польскім бежанца, а затым ужо камуністы ў 1948 г. Хаця апошнія неўзабаве выпусцілі іерарха, у 1949 г. ён быў зноў арыштаваны, фальшыва абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Кардынала Міндсэнсці вызвалілі паўстанцы ў 1956 годзе, у часы так званай Венгерскай рэвалюцыі. Пасля ўваходу савецкіх войскаў у Будапешт, кардынал схаваўся ў амерыканскім пасольстве, у якім быў вымушаны прабываць затым на працягу 15 гадоў. Толькі ў 1971 г., дзякуючы асабістаму ўдзелу папы Паўла VI, ён атрымаў магчымасць пакінуць тэрыторыю пасольства, без права працаваць у Венгрыі. Кардынал выехаў у Рым, а затым у Вену, дзе і памёр 6 мая 1975 г.

Пасля падзення ў Венгрыі камуністычнага рэжыму ў 1989 г., Вярхоўны Суд краіны пачаў разгляд справы аб рэабілітацыі гэтага іерарха і тысяч іншых несправядліва асуджаных. Працэс закончыўся у 1990 г., аднак поўная юрыдычная, маральная і палітычная рэабілітацыя кардынала адбылася толькі 27 сакавіка 2012 г., на просьбу цяперашняга арцыбіскупа Эстэргом-Будапешцкага кардынала Пэтэра Эрдо. Ён адзначыў, што “такім чынам закончылася доўгая гісторыя поўная пакут”, якая “паспрыяе веданню праўды аб мінулым, духоўнаму аздараўленню і маральнаму аднаўленню венгерскага народа”. “Гэта рашэнне сведчыць аб тым, што нашы заканадаўцы парвалі з цяжкай спадчынай фальшывых судовых працэсаў і сур’ёзна намагаюцца рэалізоўваць фундаментальныя чалавечыя патрабаванні справядлівасці”, - сказаў арцыбіскуп Эстэргом-Будапешцкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.