2012-04-05 15:07:50

Пакістан: падручнікі сеюць пагарду і нецярпімасць да іншых рэлігій


RealAudioMP3 Школьныя падручнікі ў Пакістане спрыяюць ісламскаму рэлігійнаму фанатызму, дыскрымінацыі меншасцяў і правакаванню міжрэлігійных канфліктаў. Аб гэтым паведамілі каталіцкія актывісты Нацыянальнай камісіі “Справядлівасць і мір”, даючы ацэнку стану адукацыі ў краіне. У дакладзе камісіі ўтрымліваецца заклік з боку Каталіцкага Касцёла перагледзець навучальныя праграмы ў Пакістане, каб хрысціяне, паслядоўнікі індуізму, сікхізму і іншых рэлігійных меншасцяў, мелі магчымасць паглыбляць свае веды аб рэлігіі, бо зараз яны вымушаны навучацца асновам ісламу.

У дакладзе адзначаецца, што тысячы немусульманскіх навучэнцаў “прымушаюцца” да вывучэння элементаў ісламу, і робяць гэта з-за страху перад дыскрымінацыяй. У Пенджабе, напрыклад, мясцовы парламент “аднагалосна” зацвердзіў абавязак вывучэння Карана, а немусульманам “не было прапанавана адпаведнай альтэрнатывы”. Акрамя таго, у такіх галінах, як сацыяльныя навукі і мовы 20% зместу падручнікаў звязана з ісламам. Да таго ж, студэнты немусульмане не атрымліваюць дадатковы бонус у 20 пунктаў.

Камісія “Справядлівасць і мір”, даклад якой цытуе “AsiaNews”, сцвярджае, што “адукацыя і адукацыйная палітыка ў Пакістане”, адна з тых абласцей, дзе найбольш праяўляюцца выпадкі рэлігійнай дыскрымінацыі і парушэння асноўных правоў чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.