2012-04-04 14:50:16

Нямецкі кардынал: вялікія праблемы ў паяднанні з Брацтвам Пія X


RealAudioMP3 Нямецкі кардынал Ёзэф Карл Бэкер бачыць вялікай праблемы ў працэсе паяднання Брацтва Пія X з Каталіцкім Касцёлам. “Аб’яднаць дзве пазіцыі – гэта складана”, сказаў езуіт у інтэрв’ю Кёльнскай дыяцэзіяльна газеце. Іерарх працуе ў якасці кансультанта Кангрэгацыі Веравучэння па перамовах з лефэбрыстамі. Папа Бэнэдыкт XVI у сярэдзіне сакавіка заклікаў Брацтва да 15 красавіка растлумачыць сваю пазіцыю і не дапусціць зрыву перамоваў па дасягненні адзінства з Касцёлам.

“Мы не можам перакрэсліць сваёй каталіцкай веры – але іншых мы павінны паспрабаваць зразумець”, сказаў кардынал. Ён спаслаўся на заяву заснавальніка Брацтва Пія X, арцыбіскупа Марсэля Лефэўра, што “усё вучэнне і ўся дысцыпліна ў Каталіцкім Касцёле ўстаноўлена” і “нічога не трэба змяняць і абнаўляць”. Калі лефэбрысты думаюць падобна, тады размовы паміж Апостальскай Сталіцай і Брацтвам не маюць сэнсу. Паслядоўнікі сутыкаюцца з дылемай: “Як я стаўлюся да заснавальнік майго Брацтва?”. У гэтым, на думку кардынала Бэкера, заключаецца самая вялікая праблема сучаснага лефэбрыста.

Кардынал Ёзэф Карл Бэкер родам з Кёльна, шмат гадоў як член Ордэну езуітаў быў выкладчыкам Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта ў Рыме. У лютым 2012 г. Бэнэдыкт XVI далучыў яго да Калегіі кардыналаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.